Крокі ў мінулае
Вывучаць мінулае свайго краю можна па-рознаму: праз кнігі, дакументы ці музейныя экспазіцыі. Для натарыуса Гомельскай натарыяльнай акругі Аксаны Новік, якая цікавіцца гістарычнымі рэканструкцыямі, кожная такая сустрэча з гісторыяй — гэта яшчэ адна магчымасць дакрануцца да падзей мінулага і аддаць даніну павагі героям.
У рамках акцыі «Культурная пятніца» яна наведала выставу «Гомельшчына партызанская». Адметнасцю гэтай экспазіцыі стала тое, што яна падрыхтавана намаганнямі навучэнцаў і педагогаў мясцовых устаноў адукацыі. Дзякуючы іх творчай і пошукавай працы, наведвальнікам адкрыліся матэрыялы пра партызанскі рух на Гомельшчыне, лёсы людзей і падзеі ваенных гадоў.
Такія экспазіцыі дапамагаюць па-новаму зірнуць на знаёмыя старонкі гісторыі, аддаць павагу героям і яшчэ раз зразумець, чаму важна памятаць сваё мінулае.