Единая информационная линия

Хатынь: боль і смутак праз гады

22 марта 2026
Хатынь: боль і смутак праз гады

У кожнага народа ёсць месца, якое з’яўляецца месцам нацыянальнага пакланення, прымірэння, памяці. У беларусаў гэта Хатынь. Яе назва стала сімвалам трагедыі нашай Айчыны ў ХХ стагоддзі.

22 сакавіка 1943 года, 83 гады таму, у невялікай вёсцы пад Лагойскам трагічна спыніўся бег часу – 149 яе жыхароў, у тым ліку 75 дзяцей, былі жывымі спалены карнікамі, пасля чаго Хатынь папоўніла жалобны спіс тысяч беларускіх паселішчаў, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Крыху пазней менавіта гэтай, так і не адноўленай у пасляваенны час вёсцы, наканавана было стаць галоўным нацыянальным помнікам жалобы і смутку па бязвінна загінуўшых у полымі ваенных пажараў людзях.

Праз гады беларусы помняць боль і плач Хатыні. У дзень трагедыі з розных куткоў нашай Радзімы едуць людзі, каб аддаць даніну павагі ахвярам вайны, успомніць усіх мірных жыхароў, якіх бесчалавечна знішчылі акупанты.

Да Вечнага агню і скульптуры «Няскоранага чалавека» непрырыўна ідуць людзі: дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі грамадскіх організацый, дэлегацыі абласцей, калектывы прадпрыемстваў, моладзь.

Калектыў Беларускай натарыяльная палаты 22 сакавіка прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 83-й гадавіне Хатынскай трагедыі. Разам з кіраўніцтвам і прадстаўнікамі Міністрэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў дэлегацыя БНП на чале са старшынёй Аленай Грынкевіч усклала кветкі да Вечнага агню, ушанавала памяць усіх ахвяр страшнай вайны хвілінай маўчання.

«Лёс Хатыні – гэта тая рэальнасць, якую фашызм рыхтаваў цэлым краінам і кантынентам, але шырока распачаць паспеў толькі тут, на нашай зямлі, – адзначыла старшыня Беларускай натарыяльная палаты Алена Грынкевіч. – Велізарнымі ахвярамі савецкі народ заплаціў за тое, каб іншыя народы не зазналі тысяч сваіх Хатыняў. Мы ніколі не забудзем пра гэта».

Хатынь – гэта наша нацыянальная святыня, прызначаная для ачышчэння душы і выхавання асобы. Праз гады людзі ідуць і ідуць у Хатынь. Прыходзяць моўчкі, з роздумам. Ускласці кветкі ці паставіць свечку. І прыгадаць усіх людзей, якія перажылі гады жахаў, нягод і ліхалеццяў альбо загінулі на той крывавай вайне.

Сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, предоставления персонализированных рекомендаций. Подробнее