Единая информационная линия

Містычны рэалізм «Ладдзі роспачы» на сцэне «Славянскіх тэатральных сустрэч»

5 июня 2026
Гомельская область
Містычны рэалізм «Ладдзі роспачы» на сцэне «Славянскіх тэатральных сустрэч»
У межах праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» супрацоўнікі Гомельскай абласной натарыяльнай палаты Анастасія Волкава, Людміла Гарачэнка і Кацярына Пецава наведалі адкрыццё рэгіянальнага фестывалю тэатральнага мастацтва «Славянскія тэатральныя сустрэчы».

Праграма адкрыцця ўключала паказ спектакля «Ладдзя роспачы» паводле знакамітай аповесці Уладзіміра Караткевіча ў выкананні Мазырскага драматычнага тэатра імя Івана Мележа. Пастаноўка на беларускай мове дазволіла гледачам яшчэ глыбей адчуць аўтарскі стыль класіка беларускай літаратуры.

«Ладдзя роспачы» — гэта філасофская прытча пра мастака Гервасія Выліваху, які ўступае ў адзінаборства са Смерцю. Гісторыя героя нагадвае пра тое, што чалавечы дух і творчая энергія мацнейшыя за любыя абставіны, а жыццё варта цаніць у кожнае імгненне.

Такія тэатральныя сустрэчы становяцца добрай магчымасцю дакрануцца да багатай культурнай спадчыны нашай краіны і па-новаму зірнуць на класічныя творы, якія не страчваюць сваёй актуальнасці.
Сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, предоставления персонализированных рекомендаций. Подробнее